Баранавічы: спісы прэтэндэнтаў у дэпутаты папоўніліся прадстаўнікамі ЛДПБ
У дзвюх Баранавіцкіх выбарчых акругах спісы прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты папоўніліся прадстаўнікамі Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.
У Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6 чацвертым вылучэнцам у кандыдаты стаў прадстаўнік мясцовай арганізацыі ЛДПБ прадпрымальнік Мікалай Арцямчук. Нагадаем, у гэтай акрузе зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы Аляксандра Галькевіча, сябра гарадской суполкі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, беспартыйнага Рыгора Грыка, прадпрымальніка Дзмітрыя Аўгуста і галоўнага ўрача Баранавіцкай цэнтральнай паліклінікі №1 Аляксандра Стяцко.
У Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 вылучэнцам ад Баранавіцкай арганізацыі ЛДПБ стаў Барыс Гасан, які стаў таксама чацвертым прэтэндэнтам у дэпутаты па гэтай выбарчай акрузе. У гэтай акрузе раней былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы ў падтрымку вылучэння Вольгі Палітыка, якая з’яўляецца дзеючым дэпутатам гарсавета, Анжалікі Камбалавай, сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, і прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма