Гарадзеншчына: ад ПБНФ 7 кандыдатаў, ад “Справядлівага свету”- 6
У Гарадзенскай
вобласці Партыя БНФ імкнецца зарэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты шляхам партыйнага вылучэння 7 сваіх
прадстаўнікоў. Па акругах яны размеркаваліся наступным чынам: Ваўкавыская № 48
– Павел Севасцян, Гарадзенская
Цэнтральная № 50 – Вадзім Саранчукоў,
Гарадзенская сельская № 52 – Алесь
Стральцоў, Дзятлаўская № 55 – Сяргей
Трафімчык, Мастоўская № 56 – Віктар
Марчык, Наваградская № 57 – Наталля Ваўчок,
Слонімская № 58 – Іван Шэга.
Прадстаўнік кампаніі “Гавары праўду” Дзмітрый
Бандарчук вылучаецца ў кандыдаты шляхам збору подпісаў. Ён падаў у
акруговую камісію Гарадзенскай-Занёманскай акругі № 49 1 147 подпісаў грамадзянаў
у сваю падтрымку.
Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” па вобласці падала дакументы на рэгістрацыю 6 сваіх прадстаўнікоў: у Гарадзенскай Занёманскай акрузе № 49 – Віктара Міхальчыка, Гарадзенскай Цэнтральнай акрузе № 50 – Паўла Станеўскага, Гарадзенскай Паўночнай акрузе № 51 – Алега Каратаева, Гарадзенскай сельскай акрузе № 52 – Галіны Гайда, Лідскай акрузе № 54 – Яніны Гузоўскай, Слонімская акрузе № 58 – Міхаіла Караткевіча.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма