Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Магілёўшчына: у параўнанні з 2008-м годам прэтэндэнтаў у кандыдаты паболела

Па звестках акруговых выбарчых камісій, у Магілёўскай вобласці вылучана 56 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэта на пяць чалавек болей, чым было падчас парламенцкай кампаніі ў 2008 годзе. Такая інфармацыя была агучана па Магілёўскім тэлебачанні.

У выбарчых акругах вылучана ад двух да сямі прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат. Найбольшая колькасць кандыдатаў – у Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 84.

Толькі трое дзеючых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў зноў паспрабуюць стаць дэпутатамі новага склікання. Сярод вылучэнцаў у кандыдаты - чатыры чалавекі ва ўзросце да 30 гадоў, 13 жанчын. Таксама прагучала, што ў параўнанні з мінулымі выбарамі значна вырасла актыўнасць палітычных партый.

Нагадаем, што ўсяго ў Магілёўскай вобласці налічваецца трынаццаць выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма