Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Старшыня Слонімскага райвыканкама “паабяцаў” дэмакратычныя выбары

  • Старшыня Слонімскага райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч
    Старшыня Слонімскага райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч

На адным з апошніх раённых паседжанняў кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і мясцовых ідыёлагаў,  старшыня Слонімскага райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч паведаміў, што ўжо паступілі дакументы на рэгістрацыю чатырох кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. “Калі хто з вас жадае стаць дэпутатам, калі ласка, мы ўсіх прымем. У нас адбудуцца дэмакратычныя выбары …”, — сказаў спадар Паўлюкевіч, звяртаючыся да прысутных.

Магчыма, у Слонімскай выбарчай акрузе № 58 гатовы зарэгістраваць і 10 і 20 кандыдатаў. Але ўсім слонімцам сёння зразумела, што дэпутатам ад улады стане Ала Сопікава —дырэктар СШ № 9 г. Слоніма. І ўжо сёння на яе дырэктарскае месца падрыхтаваны супрацоўнік Упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама Максім Маслаў.

У такой сітуацыі зусім незразумела, адкуль ногі растуць у развагах спадара Паўлюкевіча пра выбарчую дэмакратыю.


“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма