Полацк: сямёра патэнцыйных кандыдатаў
Сем чалавек падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28.
Прызнаны праўладны кандыдат Наталля Гуйвік перадала на праверку ў акруговую камісію больш за 3,5 тысяч подпісаў, а для падстрахоўкі вылучылася ад трох працоўных калектываў - ДУАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца», УП «Полацквадаканал» і прадпрыемства УКП «Полацк-гандаль».
Прадстаўнікі “Справядлівага свету” і Ліберальна-дэмакратычнай партый пайшлі па шляху найменшага супраціву і падалі ў камісію дакументы, якія пацвярджаюць іх вылучэнне на з'ездах партый.
Прадаставілі для праверкі подпісы выбаршчыкаў і чацвёра афіцыйна беспартыйных кандыдатаў - Лідзія Сагідуліна, Аляксей Міхальчанка, Мікалай Панкрат і Сяргей Рабцаў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма