Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Яніна Ляснеўская абскардзіла рашэнне Аршанскага суда па дзіцячым размалёўкам

  • Яніна Ляснеўская, актывістка грамадзянскай кампаніі "Наш дом"
    Яніна Ляснеўская, актывістка грамадзянскай кампаніі "Наш дом"

Яніна Ляснеўская, актывістка кампаніі «Наш дом» абскардзіла вердыкт суда Аршанскага раёна і горада Оршы па распаўсюджванню друкаваных матэрыялаў, якія нібыта заклікаюць да гвалту.

Нагадаем, што такімі матэрыяламі мясцовая міліцыя палічыла знойдзеную ў доме Яніны адну (!?) дзіцячую размалёўку «Мой тата - міліцыянт», дзе распавядалася пра тое, як супрацоўнікі міліцыі здзяйсняюць непрыстойныя ўчынкі. Суд, які адбыўся 31 ліпеня ў Оршы, адміністрацыйную справу супраць Яніны спыніў ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці. Разам з тым сама Яніна Ляснеўская такой пастановай не задаволеная і мяркуе, што такі судовы вердыкт не даказвае яе невінаватасці, на якой яна настойвае. Зараз справу павінен разгледзець Віцебскі абласны суд.

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма