Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: выбарчая камісія папярэдзіла Ганну Канюс

  • Ганна Канюс
    Ганна Канюс

Старшыня брэцкай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс, якая чакае рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты па Брэсцкай–Заходняй выбарчай акрузе №1, атрымала папярэджанне ад акруговага выбаркаму.

Падставай для папярэджання з’явілася скарга іншага прэтэндэнта па гэтай акрузе – дырэктара брэсцкага ЦУМа Віктара Валюшыцкага. Ён запатрабаваў ад выбарчай камісіі, каб яна прыцягнула Ганну Канюс да адказнасці нібыта за распаўсюд ілжівых звестак пра яго ў сродках масавай інфармацыі. Раней сама Канюс звярталася ў гэты акруговы выбаркам с заявай аб праверцы некаторых фактаў, якія б сведчылі аб парушэнні Валюшыцкім выбарчага заканадаўства. З адказу акруговай камісіі вынікае, што ніякіх парушэнняў не выяўлена.

А вось што тычыцца скаргі Віктара Валюшыцкага, дык заслухаўшы яго тлумачэнні і аргументы Ганны Канюс, сябры выбаркаму прынялі рашэнне (пры двух устрымаўшыхся) папярэдзіць прадстаўніцу БСДП (Грамада). Як распавяла Канюс, парушэнне выбарчага заканадаўства ўбачылі ў тым што, што СМІ распаўсюдзілі паведамленне пра яе заяву у выбарчую камісію. “Але ж я прасіла правесці праверку акалічнасцяў, выкладзеных у сваёй заяве, і не сцвярджала, што Віктар Валюшыцкі нешта парушыў. Няўжо за гэта трэба выносіць папярэджанне?” - здзіўлена лідар брэсцкіх сацыял-дэмакратаў. Яна накіравала скаргу ў Цэнтрвыбаркам, каб той аб’ектыўна разгледзеў усе абставіны вывнесенага ей папярэджання і скасаваў яго.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма