Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Алег Гулак: “У заявах старшыні Цэнтрвыбаркама занадта шмат палітычных ацэнак”

  • Старшыня БХК Алег Гулак
    Старшыня БХК Алег Гулак

Беларуска-шведскі дыпламатычны канфлікт накладзе негатыўны адбітак на тую ацэнку, якую будуць даваць парламенцкім выбарам у Беларусі назіральнікі ад АБСЕ. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказала старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэта Алег Гулак каментуе пазіцыю кіраўніка ЦВК:

- На мой погляд, у заявах старшыні Цэнтрвыбаркама занадта шмат палітычных ацэнак і мала таго, што непасрэдна тычыцца працэдуры выбараў.

Мы ўжо ў які раз робім наша незалежнае назіранне «Праваабаронцы за свабодныя выбары» - і ні шведскі амбасадар, ні якія-небудзь іншыя ў яго ніколі не ўмешваліся. Мы цалкам незалежныя ў сваіх ацэнках.

На жаль, старшыня Цэнтрвыбаркама нічога не кажа аб тым, што прынцыповыя праблемы, якія сталі прычынай крытычных ацэнак беларускіх выбараў, ніяк не былі вырашаны. Так, некаторыя змены адбываліся, але прынцыповыя праблемы застаюцца. Напрыклад, нежаданне камісій падлічваць кожны бюлетэнь і такім чынам забяспечваць давер хаця б да падліку.

Паўтаруся, мы вядзем незалежнае назіранне. І мы гатовыя адзначаць пазітыўныя змены, калі яны будуць, у тым ліку даказваць, што гэта было, і назіральнікам АБСЕ і любым іншым. Але гэта ў тым выпадку, калі змены адбудуцца! А калі працэдуры па-ранейшаму будуць закрытыя, не будзе падліку галасоў карэктнага - трэба за гэта вінаваціць не назіральнікаў, а тых, хто арганізуе выбары. Тут усё ў руках ЦВК.

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма