Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Салігорск: назіральнікі наведалі 6 выбарчых камісіяў - ніводная з іх не працуе

  • Уладзімір Шыла
    Уладзімір Шыла

Уладзімір Шыла 14 жніўня наведаў тры участковыя выбарчыя камісіі - нумар 12, 13 і 14. Па стане на 17-00 ніводная з іх не працавала, нягледзячы на тое, што працоўны час сканчаецца на дзве гадзіны пазней.

На думку сп. Шылы, такі стан рэчаў сведчыць пра “імітацыю выбарчага працэсу”:

- Я магу сцвярджаць, што фармаванне камісіяў насіла тэхнічны характар - людзей на працы “папрасілі” туды ўвайсці. Таму, відавочна, гэтыя ўтварэнні носяць штучны характар. Як і фармат іх працы - мае візіты таму чарговае сведчанне.

У той жа дзень Леанід Мархотка наведаў участковыя камісіі нумар 18, 18 і 20 і сутыкнуўся з аналагічнай сітуацыяй - знайсці прастаўнікоў камісій аказалася немагчыма, а ў школе, дзе мусяць “працаваць” згаданыя камісіі, пра іх ніхто не чуў. Назіральнік не адшукаў і інфармацыйных стэндаў, графіка працы і кантактнай інфармацыі камісіяў.

Мархотка аператыўна звязаўся з сакратаром акруговай выбарчай камісіі, дзе яму паабяцалі “арганізаваць працу” камісіяў на працягу наступнага дня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма