Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Маладэчна: У акруговай камісіі – дзіўны парадак праверкі подпісаў

  • Прадстаўнік БХК у Маладэчне Эдуард Баланчук
    Прадстаўнік БХК у Маладэчне Эдуард Баланчук

Незалежны назіральнік Эдуард Баланчук, які 14 жніўня прысутнічаў на паседжанні акруговай камісіі Маладэчанскай выбарчай акругі №72, паведамляе, што сябры камісіі, перад тым як пачаць адбіраць для праверкі падпісныя лісты за рэдактара мясцовага радыё Галіну Лазоўскую, прагледзелі ўсе подпісы і адразу выкрэслілі “няправільныя”.

У Маладэчне падчас кампаніі па зборы подпісаў не было выстаўлена ніводнага пікету, не чуваць гэтым разам нічога не было пра падпісванне на прадпрыемствах, у абыходзе кватэраў таксама ніхто не быў заўважаны. Тым не менш, прэтэндэнтка ў кандыдаты Галіна Лазоўская здала больш за 2,5 тысячы подпісаў.

Замест таго, каб адразу адабраць патрэбную колькасць падпісных лістоў для праверкі, напачатку ўсе 11 сябраў камісіі правяралі подпісы і выкрэслівалі “несапраўдныя”: тыя, дзе былі відавочныя памылкі. Потым ужо з адрэдагаваных падпісных лістоў адабралі неабходную колькасць для праверкі.

Эдуард Баланчук распавядае:

- Па свайму досведу ведаю, як ставяцца ў камісіях да подпісаў, сабраных за апазіцыйных кандыдатаў. Таму перад здачай іх звычайна вельмі дакладна правяраюць на наяўнасць памылак і здаюць ужо “чыстымі”,  з выкрэсленымі адразу самымі малымі дробязямі, якія могуць паўплываць на вынік праверкі. Але не для ўсіх кандыдатаў, відаць, такія правілы.

Сам я, прагледзеўшы падпісныя лісты Галіны Лазоўскай, заўважыў, што подпісы збіраліся “непрафесійна”: былі падпісанты, маладзейшыя за 18 год, многія подпісы разам з датамі – быццам пастаўлены адной рукой.

 

Наконт усёй гэтай сітуацыі Эдуард збіраецца пісаць заўвагу ў ЦВК.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма