У Магілёве КДБ умешваецца ў выбарчы працэс
14 жніўня да Уладзіслава Ярашова, які збірае подпісы ў падтрымку дэмакратычнага кандыдата ад Руху “За свабоду” Уладзіміра Пунчанку, завітаў супрацоўнік КДБ.
Малады супрацоўнік КДБ знянацку фактычна ўламіўся ў кватэру Ярашова, каб паразмаўляць аб справах дзяржаўнай бяспекі.
У яшчэ не да канца прачнуўшагася студэнта-эканаміста Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аркадзя Куляшова малады супрацоўнік КДБ спрабаваў дазнацца пра тое, колькі плацяць за подпісы, хто кіруе і арганізоўвае гэты працэс.
КДБіст пагражаў Уладзіславу, які з’яўляецца студэнтам-эканамістам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова, адлічэннем з вучобы за ягоную працу ў камандзе апазіцыйнага кандыдата, а таксама прапаноўваў супрацоўніцтва з КДБ.
Праз 20 хвілін размовы візіцёр, які так і не прадставіўся, пакінуў кватэру актывіста.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма