У Брэсце вызначаны месцы для агітацыі
Паводле рашэння Брэсцкага гарвыканкама, ў Ленінскім раёне Брэста будзе шэсць пляцовак, дзе кандыдаты ў дэпутаты ў паведамляльным парадку могуць ладзіць масавыя мерапрыемствы ан адкрытым паветры. Чатыры з іх месцяцца каля крамаў, яшчэ па адной - на плошчы Свабоды і ў скверы імя Іконнікава. Маскоўскі раён Брэста значна большы па сваіх памерах, аднак гарадскія ўлады дазволілі праводзіць аналагічныя акцыі толькі на дзевяці пляцоўках: у асноўным гэта – спартовыя аб’екты альбо абмежаваныя месцы ў парках і скверах.
Адначасова гарвыканкам зацвердзіў пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарчых сходаў, якія арганізуюцца выбаршчыкамі. У гэтым спісе дамінуюць школы, гімназіі і ўстановы культуры, а ў адзіным выпадку размова ідзе пра інтэрнат ААТ “Брэсцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў”.
Што тычыцца выдзялення месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных
матэрыялаў, дык іх можна будзе выкарыстоўваць на выбарчых участках, рэкламных
тумбах, інфармацыйных стэндах жыллёва-эксплуатацыйных службаў і каля пад'ездаў
жылых дамоў, а таксама ў аб'ектах гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг
(аднак для гэтага трэба будзе ўзгадніць адпаведнае пытанне з кіраўнікамі
устаноў).
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма