Барысаў: сустракацца з выбаршчыкамі можна на танцавальнай пляцоўцы і за трыбунай стадыёна
Барысаўскі райвыканкам вызначыў месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў для кандыдатаў у дэпутаты і іх давераных асоб тэрыторыі, якія не асабліва наведваюцца насельніцтвам.
Так, як вынікае з рашэння Барысаўскага райвыканкама ад 10 жніўня 2012 г. № 1080, масавыя мерапрыемствы кандыдаты і іх давераныя асобы могуць у паведамляльным парадку праводзіць за заходняй трыбунай Камунальнага унітарнага прадпрыемства “Барысаўскі гарадскі стадыён”, на тэрыторыях сельскіх клубаў, сельскіх дамоў культуры, на адкрытай танцавальнай пляцоўцы Дзяржаўнай установы “Парк культуры і адпачынку імя М.Горкага”, на спартыўных пляцоўках ААТ “Барысаўскі ДАК”, ААТ “Экран”.
Тэрыторыя за заходняй трыбунай гарадскога стадыёна абнесеная трохметровым плотам і знаходзіцца ў бязлюдным месцы, спартыўныя пляцоўкі ААТ “Барысаўскі ДАК”, ААТ “Экран” размяшчаюцца ў прамысловых зонах і таксама мала наведваюцца гараджанамі. У гарадскім парку на танцавальнай пляцоўцы людзі збіраюцца толькі ў выхадныя дні па вечарах. Ці пойдуць сельскія жыхары ў клубы, улічваючы напружаны час уборачнай кампаніі, таксама сказаць складана.
Такім чынам, масавыя мерапрыемствы кандыдатаў будуць праводзіцца не ў мнагалюдных
месцах, а, хутчэй, у месцах адсутнасці людзей.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма