Барысаў: Выканкамаўская газета байкатуе выбары
З пачатку выбарчай кампаніі на Барысаўшчыне газета мясцовага райвыканкаму «Адзiнства» абрала тактыку байкоту выбараў: ні аднаго рашэння вертыкалі адносна выбараў у выданні апублікавана не было.
Толькі дзве інфармацыі, якія з’явіліся на старонках газеты, мелі прывязку да рэгіёну. Усе астатнія - перадрукоўкі БЕЛТА. Нават у нумары № 42 (13876) ад 15 жніўня 2012 года, калі Барысаўскім райвыканкамам ўжо прынятыя тры рашэнні аб месцах для агітацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатаў, апублікаваная толькі маленькая нататка БЕЛТА аб завяршэнні вылучэння кандыдатаў. Не знайшлося месца ў газеце і для інфармацыі аб тым, хто падаў дакументы на рэгістрацыю ў Барысаўскую гарадскую выбарчую акругу № 62 і Барысаўскую сельскую выбарчую акругу № 63.
Простаму выбаршчыку даведацца, як праходзіць выбарчы працэс у Барысаве і Барысаўскім раёне, такім чынам, пакуль не ўяўляецца магчымым.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма