Ціск КДБ на магілёўца Уладзіслава Ярашова працягваецца
Сёння, 16 жніўня, невядомы патэлефанаваў Уладзіславу Ярашову, сябру ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў дэпутаты ад Руха “За свабоду” Уладзіміра Пунчанкі, і прапанаваў яму з’явіцца на размову ў Магілёўскае абласное ўпраўленне КДБ.
Хлопец адмовіўся, спаслаўшыся на тое, што ён не парушаў ніякія законы і афіцыйнай позвы для візіту ў КДБ не атрымліваў.
Нагадаем, што першае знаёмства Уладзіслава Ярашова з супрацоўнікам КДБ адбылося 14 жніўня, калі апошні фактычна ўламіўся ў кватэру актывіста і размаўляў з ім цягам 20 хвілін. У студэнта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверітэта імя Аркадзя Куляшова супрацоўнік спецслужб спрабаваў даведацца пра тое, колькі плацяць за збор подпісаў, хто кіруе гэтым працэса і арганізуе яго. Таксама ён пагражаў Ярашову адлічэннем з універсітэту ў выпадку адмовы ад супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнай бяспекі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма