Суд не задаволіў скаргу БСДП (Грамада) на неўключэнне яе сябраў ва ўчастковыя камісіі
Суд Заводскага раёна Мінска не задаволіў скаргу Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) на неўключэнне васьмі яе сябраў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Заводскага раёна.
Скарга была пададзеная ў суд 11 жніўня.
Па словах праваабаронцы Гары Паганяйла, суд матываваў сваю адмову ў задавальненні
скаргі нібыта парушанымі тэрмінамі яе падачы.
Як патлумачыў Паганяйла, скарга падаецца ў трохдзённы тэрмін пасля прыняцця
рашэння. Рашэнне аб утварэнні ўчастковых камісій у раёне было прынята 8 жніўня,
і суд пачаў адлік часу для падачы скаргаў менавіта з гэтага дня. Такім чынам,
на думку суду, скаргу трэба было падаваць да 10 жніўня. Аднак, у адпаведнасці з
Грамадзянскім кодэксам і Грамадзянскім працэсуальным кодэксам, адлік часу
пачынаецца на наступны пасля падзеі дзень, растлумачыў праваабаронца.
Вызначэнне суда аб адмове ва ўзбуджэнні справы было перададзена прадстаўніку
партыі 15 жніўня, і цяпер юрысты рыхтуюць яго абскарджанне.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма