Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Баранавічы: беспрацоўны прэтэндэнт у дэпутаты абскарджвае звальненне ў судзе

  • Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)
    Грамадскі актывіст Рыгор Грык (г.Баранавічы)

У Баранавіцкім гарадскім судзе 15 жніўня прайшло папярэдняе слуханне бакоў ў справе звальнення Рыгора Грыка з Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода. Судовае пасяджэнне вёў суддзя Мікалай Сельмановіч.

Грамадскі актывіст, цяперашні прэтэндэнт у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, Рыгор Грык лічыць, што звальненне з працы адбылося з-за палітычных матываў. Ён адзначае, што лічыць маленькай перамогай тое, што суддзя Сельмановіч дапусціў у працэс прадстаўляць яго інтарэсы актывіста прафсаюзу РЭП Аляксандра Вайцешыка.

– Я патрабую, каб мне выплацілі кампенсацыю і аднавілі на працы. Перакананы, што звольнілі мяне з завода з-за маёй актыўнай грамадзянскай пазыцыі, а сканчэнне кантракту – гэта толькі спосаб дабіцца звальнення,– падсумаваў Рыгор Грык.

Суддзя Мікалай Сельмановіч заслухаў бакі і прызначыў працяг разгляду справы на 28 жніўня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма