Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Правяраць подпісы сябры акруговых камісій у Оршы будуць у вольны ад працы час

Праверцы падпісных лістоў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў былі прысвечаны апошнія паседжанні акруговых камісій № 26 і № 27. Сябры камісіі адвольна адабралі па 200 подпісаў, якія падлягаюць праверцы, і размеркавалі іх праверку паміж сабой. Праверка па фармальнай прыкмеце - правільнасць запаўнення падпіснога ліста адбылася на паседжаннях. Якіх-небудзь істотных парушэнняў падчас гэтай праверкі выяўлена не было. Наступны этап праверкі - абыход падпісаўшыхся грамадзян з мэтай выяўлення сапраўднасці подпісаў. На пытанне аднаго з прысутных на паседжанні, ці адпусцяць яго з працы для праверкі подпісаў выбаршчыкаў, быў дадзены адказ, што сябры камісіі выконваюць свае абавязкі ў вольны час.

Канчатковыя вынікі праверкі падпісных лістоў павінны быць гатовыя да сярэдзіны наступнага тыдня.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма