Маладэчна: райвыканкам шкадуе месцаў для пікетавання
Згодна з рашэннем райвыканкама, на ўвесь горад Маладэчна выдзелена ўсяго 8 месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў па-за памяшканнямі, якія знаходзяцца там, дзе людзі адпачываюць ці займаюцца спортам. І толькі адно з гэтых месцаў знаходзіцца ў цэнтры горада.
Урэшце атрымалася, што выбар для правядзення пікетаў не тое што небагаты, а наогул – ніякі. У адзіным шматлюдным месцы з усяго спіса – на пляцоўцы амфітэатра гарадскога парка, улюбёным месцы сямейнага адпачынку, – палітычныя мерапрыемствы хутчэй будуць выглядаць недарэчна. Арганізоўваць пікеты ў іншых акрэсленых месцах – на стадыёне ці спартовых пляцоўках каля некаторых школаў – зусім бессэнсоўна.
Па-за спісам дазволеных засталіся такія ўдалыя месцы, як Цэнтральная плошча, пляцоўка каля Палаца культуры, пляцоўкі каля гандлёвага цэнтру “Тройка” ці “Калгаснага рынку”, якія выкарыстоўваліся падчас мінулых выбарчых кампаній.
На фота: у падобных месцах райвыканкам дазваляе размяшчаць пікеты і ладзіць мітынгі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма