Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Барысаў: прызначана дата суду супраць забароны пікета «Свабоду Алесю Бяляцкаму»

  • Марына Статкевіч
    Марына Статкевіч

Праваабаронцам Марыне Статкевіч і Алегу Мацкевічу прыйшлі павесткі з Барысаўскага раённага суда пра дату і час пасеждання па іх пазове супраць забароны мясцовымі ўладамі пікета «Свабоду Алесю Бяляцкаму».

Пазоў быў пададзены 6 жніўня. А паседжанне адбудзецца 27 жніўня ў 15.00 у будынку Барысаўскага раённага суда. Варта адзначыць, што на працягу апошніх дзесяці гадоў у Барысаве ні разу не дазвалялі правядзенне акцый дэмактывістаў і праваабаронцаў. Пры гэтым усе суды станавіліся на бок райвыканкама.

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма