Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Барысаў: камунальнікі трэціруюць незалежную газету (відэа)

  • Галоўны рэдактар «Барысаўскіх навінаў» Анатоль Букас
    Галоўны рэдактар «Барысаўскіх навінаў» Анатоль Букас

Калектыў незалежнай газеты «Барысаўскія навіны» вось ужо два дні мучыцца ад «нашэсця» працаўнікоў ЖЭУ-1 Барысаўскага УП «Жыллё».

Спачатку 15 жніўня працаўнікі ЖЭУ-1 Барысаўскага УП «Жыллё» па распараджэнні з выканкама знялі шыльду «Барысаўскіх навінаў» над уваходам у пад'езд жылога дома, дзе размешчана рэдакцыя выдання. А раніцай 16жніўня камунальнікі паспрабавалі дэмантаваць жалезны каркас, на які мацавалася шыльда. Пры гэтым ніякіх пісьмовых прадпісанняў на дэмантаж у працоўных не было.

Галоўны рэдактар ​​газеты Анатоль Букас быў вымушаны выклікаць міліцыю і напісаць заяву. Пры з'яўленні лейтэнанта міліцыі працоўныя сабралі свае інструменты і сышлі, дэмантаваўшы каркас толькі напалову. Варта заўважыць, што Букас падаў дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62, таму звязвае гэтыя падзеі менавіта з выбарамі. Да гэтага, нагадаем, райвыканкамаўская газета «Адзiнства» апублікавала  бесстаронні матэрыял пра Букаса на сваіх старонках.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма