Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гародня: распачаўся псіхалагічны ціск на патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты

  • Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў
    Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў

Сёння, 17-га жніўня, кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі БНФ і патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Вадзім Саранчукоў двойчы быў спынены міліцыянтамі. Спачатку, ветліва звяртаючыся да яго па імені, яны патрабавалі ад Вадзіма дакументы, а пасля пажадалі агледзець асабістыя рэчы, якія знаходзіліся ў заплечніку. Праверыўшы рэчы, міліцыянты сыходзілі гэтак жа - не патлумачыўшы сваіх паводзінаў, як не тлумачылі іх і пры патрабаванні дакументаў і праверкі рэчаў.

Нічым іншым як псіхалагічным ціскам на яго, Вадзім Саранчукоў растлумачыць такія дзеянні гарадзенскай міліцыі не можа.

Трэба адзначыць, што сёння Вадзім Саранчукоў запрошаны на паседжанне камісіі Гарадзенскай Цэнтральнай выбарчай акругі № 50, дзе збіраецца балатавацца ў якасці кандыдата ў дэпутаты. Гэтае запрашэнне дзіўным чынам супала з актыўнасцю ў дачыненні да яго гарадзенскай міліцыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма