Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Мінск: самая вялікая канкурэнцыя за дэпутацкае крэсла - у Кастрычніцкай акрузе

Найбольш высокі конкурс на дэпутацкае крэсла ў сталіцы зафіксаваны ў Кастрычніцкай акрузе № 97, дзе балатуецца адразу 10 чалавек. З іх пяцёра - прадстаўнікі партый, трое вылучаюцца грамадзянамі шляхам збору подпісаў, адзін чалавек - працоўным калектывам, і яшчэ адзін чалавек вылучыўся і ад грамадзян, і ад працоўнага калектыву.

Мінімальная колькасць прэтэндэнтаў у Мінску назіраецца ў Васняцоўскай акрузе № 93. Там балатуюцца ўсяго чатыры чалавека: тры прадстаўнікі партыі і адзін вылучыўся двума спосабамі - ад грамадзян і працоўнага калектыву;

У 91-ай Шабаноўскай акрузе вылучаецца шэсць чалавек, з іх два партыйца, двое вылучаюцца шляхам збору подпісаў, адзін чалавек - ад працоўнага калектыву, і яшчэ адзін - прадстаўнік РГА “Белая Русь” Аксана Няхайчык - ад грамадзян і працоўнага калектыву;

у Аўтазаводзкай № 92 - восем чалавек, у тым ліку чатыры прадстаўнікі партый, аднаго вылучэнца ад працоўнага калектыву і яшчэ дваіх, вылучаных шляхам збору подпісаў. Беспартыйны Сяргей Дудкін вылучыўся двума спосабамі - ад грамадзян і працоўнага калектыву;

у Свіслацкай № 94 - 9 чалавек (чатыры партыйца, чатыры самавылучэнца і яшчэ адзін чалавек вылучаецца і ад грамадзян, і ад працоўнага калектыву);

у Купалаўскай № 95 - пяць чалавек (адзін партыец, адзін - шляхам збору подпісаў, яшчэ двое вылучаны працоўнымі калектывамі, дзеючы дэпутат парламента Валянціна Леаненка балатуецца ў дэпутаты усімі магчымымі спосабамі);

у Чкалаўскай № 96 – семь чалавек (чацвёра ад партый, адзін - ад працоўнага калектыву, адзін - шляхам збору подпісаў, і яшчэ адзін вылучаецца двума спосабамі - ад грамадзян і працоўнага калектыву);

у Грушаўскай № 98 - шэсць вылучэнцаў (3 партыйца, двое - ад грамадзян, адзін - ад грамадзян і працоўнага калектыву);

у Паўднёва-Заходняй № 99 - пяць чалавек (тры партыйца, адзін - шляхам збору подпісаў, дзеючы дэпутат Святлана Шылава вылучаецца ад грамадзян і працоўнага калектыву);

у Ясенінскай № 100 - пяць чалавек (чатыры партыйца, адзін - ад грамадзян і працоўнага калектыву);

у Фрунзенскай № 101 - 6 чалавек (тры сябры партый, двое - шляхам збору подпісаў, дзеючы дэпутат парламента Аляксей Кузьміч вылучыўся усімі трыма спосабамі);

у Заходняй № 102 – семь чалавек (5 партыйцаў, адзін - ад грамадзян, яшчэ адзін - ад працоўнага калектыву і шляхам збору подпісаў);

у Матусевіцкай № 103 - восем прэтэндэнтаў (двое - ад партый, чацвёра - ад грамадзян шляхам збору подпісаў, адзін ад працоўнага калектыву, дзеючы дэпутат парламента Валянціна Жураўская вылучылася ўсімі трыма спосабамі);

у Кальварыйскай№ 104 - шэсць чалавек (трое - ад партый, адзін - шляхам збору подпісаў, сябра БСДП (Грамада) Таццяна Караткевіч вылучылася ад партыі і ад грамадзян, старшыня Мінгарсавета Міхаіл Савановіч - ад грамадзян і працоўнага калектыву);

у Старавіленскай № 105 - шэсць чалавек (трое ад партый, адзін - ад працоўнага калектыву, 1 - ад грамадзян, дзеючы дэпутат парламента Мікалай Самасейка вылучыўся двума спосабамі - ад грамадзян і працоўнага калектыву);

у Коласаўскай № 106 - семь прэтэндэнтаў (пяць - ад партый, адзін - шляхам збору подпісаў, яшчэ адзін - ад грамадзян і працоўнага калектыву);

ва Усходняй № 107 - семь чалавек (тры партыйца, трое - шляхам збору подпісаў, дзеючы дэпутат парламента Віталь Бусько вылучыўся двума спосабамі - ад грамадзян і працоўнага калектыву);

у Каліноўскай № 108 - семь чалавек (чатыры прадстаўнікі партый, двое - шляхам збору подпісаў, адзін чалавек вылучаецца шляхам збору подпісаў і ад працоўнага калектыву);

ваУручскай № 109 - восемь чалавек (двое - ад партый, чацвёра - ад грамадзян шляхам збору подпісаў, адзін - ад працоўнага калектыву, яшчэ аднаго прэтэндэнта вылучылі грамадзяне і працоўны калектыў);

у Партызанскай № 110 - пяць чалавек (тры партыйца, адзін - ад грамадзян, яшчэ адзін - шляхам збору подпісаў і ад працоўнага калектыву).

Усяго, па дадзеных Цэнтрвыбаркама, у Мінску вылучыліся 132 прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты. 66 з іх вылучаны палітычнымі партыямі, 36 - грамадзянамі шляхам збору подпісаў, 9 - працоўнымі калектывамі. Яшчэ 17 прэтэндэнтаў вылучыліся і шляхам збору подпісаў, і працоўнымі калектывамі, адзін чалавек - грамадзянамі і палітычнай партыяй. Тры чалавекі паспрабавалі прабіцца ў дэпутаты ўсімі трыма спосабамі - ад партый, ад працоўных калектываў і ад грамадзян шляхам збору подпісаў.

Акрамя таго, у Мінску балатуецца 29 жанчын і 20 грамадзян ва ўзросце да 30 гадоў. Сярод патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты 6 чалавек цяпер працуюць у Палаце прадстаўнікоў.

У дзяржаўных органах працуюць два патэнцыйных кандыдата, 12 не працуюць зусім і яшчэ 17 з'яўляюцца пенсіянерамі.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма