ЦВК аднёс назіральнікаў ад БХК да разраду «іншых»
Цэнтрвыбаркам пазбягае згадкі Беларускага Хельсінкскага камітэта ў сваіх матэрыялах.
Да прыкладу, у табліцы, якая змяшчае звесткі аб нацыянальных назіральніках, акрэдытаваных выбарчымі камісіямі, няма прамога згадвання аб арганізацыі, хоць ад БХК на цяперашніх парламенцкіх выбарах працуе 85 назіральнікаў.
У прыватнасці, у табліцы паведамляецца, што ў выбарчыя камісіі акрэдытавана 65 чалавек, вылучаных шляхам збору подпісаў, 24 - ад працоўных калектываў і яшчэ 27 - ад палітычных партый.
Назіраннем за выбарамі таксама займаюцца 301 прадстаўнік грамадскіх аб'яднанняў, сярод якіх асобна прапісана колькасць назіральнікаў ад «Белай Русі» (62), Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (45), Беларускага саюза жанчын (21), Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў (40) і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (22). Назіральнікаў ад БХК, верагодна, уключылі ў катэгорыю «іншыя», у якую ўвайшлі 111 назіральнікаў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма