Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Патэнцыйнага кандыдата ад БНФ папрасілі звольніцца з працы

Сябра Сойму і сябра Рады Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Яўген Рыбакоў, вылучаны кандыдатам ў дэпутаты, страціў працу, паведамляе прэсавая служба партыі.

Як распавёў Рыбакоў, некалькі дзён таму да яго на працу прыехала дырэктарка фірмы “Лазэр-графікс” Таццяна Саломкіна і прапанавала звольніцца па ўласным жаданні, патлумачыўшы, што фірме больш не патрэбны рэзчык.

Па словах Яўгена Рыбакова, гэта быў першы раз, калі дырэктарка з’явілася на прадпрыемстве і спытала, чаму ён размаўляе па-беларуску. Патэнцыйны кандыдат ад БНФ звязвае гэты выпадак з разглядам пададзеных ім дакументаў у акруговую выбарчую камісію.

Яўген Рыбакоў адпрацаваў рэзчыкам на ААТ “Лазэр-Графікс” амаль год, а 25 ліпеня 2012 года артымаў дыплом і званне лепшага працаўніка фірмы. На дадзены момант актывіст шукае працу, а на яго старым месцы ўжо працуе новы чалавек.

Рыбакоў вылучаецца кандыдатам у дэпутаты па Старавіленскай выбарчай акрузе № 105.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма