Цэнтрвыбаркам адмяніў папярэджанне Ганне Канюс
Папярэджанне кіраўніку Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якая вылучана кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, было вынесена выбарчай камісіяй Брэсцкай-Заходняй акругі №1.
Падставай для папярэджання сталася тое, што Ганна Канюс нібыта распаўсюджвала неправераныя чуткі пра дырэктара брэсцкага ЦУМа Віктара Валюшыцкага, які таксама з’яўляецца прэтэндэнтам ў кандыдаты. Насамрэч, Канюс прасіла акруговую камісію праверыць некаторыя факты, якія маглі б сведчыць пра парушэнне выбарчага заканадаўства з боку Валюшыцкага. Гэтая праверка не пацвердзіла звесткі кіраўніка мясцовай суполкі БСДП (Грамада), а ў выніку ўжо дырэктар ЦУМа падаў заяву ў выбаркам, абвінаваціўшы Ганну Канюс у распаўсюджванні ў дачыненні да яго ілжывай інфармацыі. Пасля гэтага акруговая камісія вынесла прадстаўніцы брэсцкіх сацыял-дэмакратаў папярэджанне, а сама яна абскардзіла гэтае рашэнне ў ЦВК.
На паседжанні 17 жніўня Цэнтрвыбаркам практычна аднагалосна (супраць прагаласаваў толькі сакратар ЦВК Мікалай Лазавік) задаволіў скаргу Ганны Канюс і адмяніў папярэджанне. Паводле старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, хоць з боку Канюс і былі “дапушчаныя неэтычныя дзеянні, але гэта не з'яўляецца падставай для вынясення папярэджання”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма