Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гародня: камісія запатрабавала тлумачэнні ад Вадзіма Саранчукова

Кіраўніку абласной арганізацыі БНФ Вадзіму Саранчукову затэлефанавалі з Гарадзенскай Цэнтральнай выбарчай акругі № 50 і запрасілі на паседжанне камісіі. Там патэнцыйнаму кандыдату ў дэпутаты паведамілі, што ў камісію паскардзіліся выбарцы.

Справа ў тым, што на сваіх паштовых скрынках некаторыя жыхары Гародні нібыта ўбачылі наклеенымі друкаваныя матэрыялы, якія ўтрымлівалі звесткі пра Вадзіма Саранчукова. Саранчукоў паведаміў камісіі, што гэта старыя матэрыялы, якія выкарыстоўваліся раней, яшчэ да забароненага для агітацыі тэрміну. І што на той момант яны аніяк не парушалі заканадаўства. А адкуль яны ўзяліся зараз і хто іх панаклейваў, Саранчукоў не ведае.

Камісія запатрабавала аб прэтэндэнта на дэпутацкі мандат пісьмовае тлумачэнне, якое абяцала разгледзець у хуткім часе. Тады і будзе ясна, ці атрымае Вадзім Саранчукоў папярэджанне. Паказаць яму скаргі грамадзянаў камісія адмовілася.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма