Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Лагойск: Арганізацыя праверкі подпісаў – за 18 хвілін

Толькі на трэці дзень пасля апошняга дня здачы подпісаў ініцыятыўнымі групамі і іншых дакументаў на рэгістрацыю ад прэтэндэнтаў у кандыдаты Лагойская АВК №75 сабралася на паседжанне. Усе гэтыя тры дні на запыты назіральнікаў камісія прадстаўляла супярэчлівыя звесткі па колькасці ініцыятыўных груп, якія здалі подпісы на праверку, па колькасці здадзеных імі подпісаў, блыталіся ў спосабах вылучэння асобных прэтэндэнтаў. Аднак і праведзенае 16 жніўня паседжанне акруговай камісіі не адказала на ўсе гэтыя пытанні.

Само паседжанне было прысвечана пытанню праверкі подпісаў ад чатырох ініцыятыўных груп: Валянціны Калякі, Ягора Лебядка, Віктара Жолуда, Іллі Мурашкі.

Усё праходзіла надзвычай арганізавана, і паседжанне завершылася ўжо праз 18 хвілін. Праца зводзілася толькі да размеркавання падпісных аркушоў для праверкі: старшыня акруговай камісіі Валянціна Канаш самастойна вызначыла, подпісамі якога прэтэндэнта будзе займацца кожны з сябраў камісіі, колькі аркушоў трэба атабраць, ад пакету якога прэтэндэнта і нават адкуль трэба адбіраць гэтыя аркушы ў кожнага. Варта адзначыць, што дадзены адбор рабіўся без папярэдняй нумарацыі падпісных аркушоў кожнага з прэтэндэнтаў, а таксама без вызначэння тых подпісаў, якія не падлягаюць уліку і праверцы, без належнага пазначэння гэтых подпісаў у пакетах і без складання на іх адпаведных актаў. Старшыня не праінфармавала сябраў камісіі пра методыку праверкі, пра тое, якія подпісы прызнаюцца несапраўднымі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма