Пружаны: Назіраць за праверкай подпісаў – не дазволена
Старшыня Пружанскай акруговай выбарчай камісіі № 9 Аляксей Лаптановіч не дазволіў назіральніцы Тамары Шчапёткінай прысутнічаць пры праверцы подпісаў і іншых дакументаў, пададзеных прэтэндэнтамі ў кандыдаты. Пра гэта ён паведаміў Шчапёткінай пісьмова, спасылаючыся на арт. 13 Выбарчага кодэкса.
Назіральніца падавала адпаведную заяву аб магчымасці прысутнічаць пры праверцы дакументаў падчас апошняга паседжання акруговай камісіі. Трэба заўважыць, што старшыня доўга ўчытваўся ў заяву, якая была напісана на беларускай мове, потым перадаў яе супрацоўніку Бярозаўскага райвыканкама (Шчапёткіна пражывае ў Бярозе), сябру камісіі Віталю Мшару, які перачытаў і паясніў старшыні яе сэнс. Сп. Лаптуновіч не стаў адразу вырашаць пытанне, а пазней даслаў адказ пісьмова.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма