Раёнкі маўчаць наконт мясцовых прэтэндэнтаў у кандыдаты
Выбаршчыкаў Вілейскай выбарчай акругі інфармацыяй павінны забяспечваць мядзельская газета “Нарачанская зара” і вілейская “Шлях перамогі”. Да гэтага часу выданні не паведамляюць чытачам пра асобаў, якія збіраюцца прадстаўляць раён у парламенце.
“Нарачанская зара” с пачатку выбарчай кампаніі напісала толькі пра ўтварэне ўчасткаў і камісій, і ў апошнім нумары – прысвяціла гэтай тэме два артыкулы, ні ў адным з якіх усё роўна не распавядаецца пра тое, як праходзіць выбарчая кампанія ў раёне.
Матэрыял “Альтэрнатыва забяспечана” паведамляе пра колькасць прэтэндэнтаў у кандыдаты па Беларусі і Мінскай вобласці, і ні слова – пра альтэрнатыву менавіта на Вілейскай выбарчай акрузе, дзе чакаецца ажно пяцёра кандытаў, у тым ліку ад апазіцыйных партый.
Гучна названы артыкул пра семінар-нараду з ідэалагічным актывам – “Асноўная палітычная падзея”. Ізноў – шмат лічбаў пра колькасць будучых дэпутатаў, утвораных акругах, участках і г.д., а прозвішчы патэнцыйных кандыдатаў так і не ўзгаданыя. І наогул, каля трэці гэтага матэрыяла пра “асноўную палітычную падзею” прысвечана “некаторым іншым пытанням” – паведамленням пра тое, што нехта распавёў пра праблему імунізацыі насельніцтва і нехта – пра працу па выкананні дырэктыў прэзідэнта на птушкафабрыцы.
“Шлях перамогі” – газета даволі прафесійная, знайсці на старонках апошніх нумароў можна шмат цівавых матэрыялаў – пра хлебаробаў, жыллёвае будаўніцтва, падрыхтоўку да школы – але пра выбары ў Вілейцы з дапамогай гэтага выдання вілейчукі пакуль нічога не даведаюцца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма