Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Жодзіне і Лагойску назіральнікаў не дапусцілі да працэсу праверкі подпісаў (дакумент)

Акруговыя камісіі Жодзіна і Лагойску не дапусцілі назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» да працэсу праверкі подпісаў і дакументаў вылучэнцаў у кандыдаты.

Як паведаміла назіральніца па Лагойскай акрузе №75 Святлана Лапіцкая, на свой запыт у выбаркам ад 14 жніўня яна дагэтуль не атрымала аніякага адказу.

У гэты ж час назіральніку па Жодзінскай выбарчай акрузе №64 Аляксею Лапіцкаму ад 16 жніўня з камісіі прыйшла пісьмовая адмова на просьбу аб магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў. У лісце паведамляецца, што «пры праверцы дакладнасці подпісаў у падпісных аркушах альбо іншых дадзеных, якія пазначаны ў адносінах да выбаршчыкаў, сябры камііыі маюць права для ўдакладнення пытання звяртацца непасрэдна да выбаршчыкаў па месцы жыхарства, абтэлефаноўваць, а таксама звяртацца ў адпаведныя дзяржаўныя органы (падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў ГАУС, ЖЭУ). Сябры камісіі працуюць па індывідуальных планах напрацягу дня, а таксама ў вечаровы час, калі выбаршчыкі прыходзяць з працы».

Жодзінская АВК №64 да 23 жніўня павінна падвесці вынікі праверкі подпісаў трох з пяці пачаткова зарэгістраваных ініцыятыўных груп, якія здолелі сабраць і сваечасова здалі неабходную колькасць подпісаў у камісію: А.Круглікаў – 1154, А.Сіманчык – 1449, З.Харытончык – 1519. Акрамя подпісаў у камісію падазены на парверку дакументы вылучэнцаў ад партый: ад ЛДПБ - А.Чэрапок, ад КПБ – С.Высілеўскі.

У Лагойску афіцыйна камісія пачала праверку подпісаў толькі з 16 жніўня. Ёй неабходна паспець праверыць дакументы ад 7 вылучэнцаў у кандыдаты, у тым ліку ад 4 ініцыятыўных груп, якія здалі подпісы, адпаведна: В.Каляка – 1116, Я.Лебядок – 1073, В.Жолуд – 1207, І.Мурашка – 1459. Ад партый тут зарэгіставалі свае дакументы на праверку: ад ПБНФ – З.Шэвель, ад партыі «Справядлівы Свет» – А.Эшбаеў, ад ЛДПБ – П.Мірановіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма