Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Баранавічы: заўтра суд над праваабаронцам Сяргеем Гоўшам

  • Сяргей Гоўша.
    Сяргей Гоўша.

Назіральнік Сяргей Гоўша атрымаў позву у суд Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы па адміністрацыйнай справе, заведзенай адносна яго 2 жніўня капітанам міліцыі Мікалаем Кудраўцавым па арт.17/1 (дробнае хуліганства) КаАП. Падставаю для гэтага стала заява старшыні акруговай выбарчай камісіі па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Таццяны Латышавай, згодна з якой, быццам бы, Сяргей Гоўша пасля пасяджэння акруговай камісіі 23.07.2012 г. нецэнзурна выказваўся ў адрас сябраў камісіі.

Суд адбудзецца а 11-ай гадзіне ў каб.209 (г.Баранавічы, вул.Гагарына, д.6).

Адначасова Сяргей Гоўша падаў скаргу ў суд на дзеянні службовых асоб Баранавіцкага ГАУС, якія пры складаніі пратаколу адміністрацыйнага правапарушэння адмовіліся далучыць  да матэрыялаў справы зроблены ім аўдыазапіс размовы, якая адбылася паміж Сяргеем Гоўшай і старшынёй камісіі Таццянай Латышавай. Сяргей Гоўша лічыць, што было парушана прадугледжанае арт. 2.8 ПВКаАП яго права на абарону падчас адміністрацыйнага працэсу, згодна якому службовая асоба органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, абавязана прыняць меры да таго, каб асоба, у дачыненні да якой вядзецца адміністратыўны працэс, мела фактычную магчымасць выкарыстаць усе сродкі і спосабы сваёй абароны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма