У Магілёве для агітацыі вызначана 18 адкрытых пляцовак
12 такіх месцаў знаходзіцца на тэрыторыі Ленінскага раёна горада, 6 – на тэрыторыі Кастрычніцкага. Пра вызначаныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў падчас выбараў у Палату прадстаўніку Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання паведамляюць у Магілёўскім гарвыканкаме.
У асноўным вызначаныя месцы – гэта агітпляцоўкі, якія знаходзяцца ў жылых мікрараёнах каля сацыяльных устаноў горада. Сярод іх пляцоўкі каля Палацу гімнастыкі, Дома культуры “Магатэкс”, перад кінатэатрам “Космас” і іншыя месцы.
Па рашэнню адміністрацый раёнаў сустрэцца з выбаршчыкамі кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы здолеюць і ў актавых залах шэрагу прамысловых прадпрыемстваў і вучэбных установаў Магілёва. Такіх памяшканняў вызначана 17.
Агітацыйныя друкаваныя матэрыялы кандыдатаў у дэпутаты можна размяшчаць на дошках аб’яваў, інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў прамысловых, гандлёвых, жыллёва-камунальнага гаспадарства, бытавога абслугоўвання, будаўнічых арганізацый, установаў культуры, адукацыі і медыцыны, на інфастэндах на тэрыторыі ЖЭЎ, рэкламных тумбах на прыпынках грамадскага транспарту і на інфармацыйных стэндах у памяшканнях, дзе размешчаны ўчасткі для галасавання.
Ва ўсіх астатніх месцах размяшчаць агітацыйныя матэрыялы забаронена. Яны будуць па просту здымацца.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма