Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Ваўкавыску - 12 пляцовак для перадвыбарчай агітацыі, а ў Слоніме - толькі тры

У Ваўкавыску вызначана 12 пляцовак для правядзення масавых мерапрыемстваў для перадвыбарчай агітацыі. Гэта горпарк, стадыёны агроколледжа, Ваўкавыскага каледжа, будаўнічага ліцэя, сярэдніх школ № № 2, 3, 4, 5, 7, 8 і гімназій № № 1 і 2.

А ў горадзе Слоніме - толькі тры: гэта кінатэатр "Мір", Дом культуры ў мікрараёне Альбярцін і дзіцячая школа мастацтваў, хоць у Слоніме на 4 тысячы больш насельніцтва - 48 тысяч (а ў Ваўкавыску 44.000) і ўчасткаў для галасавання больш у Слонімскім раёне , чым у Ваўкавыскім (у Слонімскім - 49, у Ваўкавыскім - 47). Тым не менш, у Слоніме мясцовая ўлада не вельмі жадае, каб выбаршчыкі маглі ў любым зручным месцы сустрэцца з будучымі кандыдатамі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма