Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Суд над баранавічскім назіральнікам Сяргеем Гоўшам перанесены

  • Сяргей Гоўша
    Сяргей Гоўша

Разгляд адміністрацыйнай справы назіральніка Сяргея Гоўшы, якога вінавацяць у дробным хуліганстве, перанесены на 14-30. Перад пачаткам працэсу Гоўша заявіў два хадайніцтвы. Ён запатрабаваў весці судовае паседжанне па-беларуску, а таксама прадставіць магчымасць адвакату ўдзельнічаць у ягонай абароне.

Нагадаем, у судзе Баранавіцкага раёна і г.Баранавічы ў 11 раніцы павінна была разглядацца  адміністрацыйная справа назіральніка Сяргея Гоўшы. Падставаю для  яе ўзбуджэння  стала заява старшыні акруговай выбарчай камісіі па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Таццяны Латышавай, згодна з якой, быццам бы, Сяргей Гоўша пасля пасяджэння акруговай камісіі 23.07.2012 г. нецэнзурна выказваўся ў адрас сябраў камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма