Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Салігоск: асвятленне выбараў праз прызму ўраджаю і Алімпіяды

Тэма выбараў па-ранейшаму амаль не закранаецца ў мясцовай прэсе. Тым не менш, дзяржаўныя СМІ больш актыўна адцягваюць увагу ад актуальных праблем напярэдадні агітацыйнай часткі выбарчай кампаніі.

Традыцыйна сталы аўтар пад псеўданімам Вікторыя Раманава публікуе інфармацыю пра выбары. У мінулым нумары газеты “Шахцёр” артыкул на гэтую тэму пачынаўся з наступнага пасажу: “2 августа православные христиане чтили память пророка Илии. По народным поверьям в этот день до обеда – лето, а после обеда – осень. И как бы природа ни баловала нас почти тропической жарой, в воздухе все равно ощущается легкое дыхание приближающейся поры золотых листопадов. Да и вести с уборочной страды подтверждают: рачительные хозяева собирают хорошие урожаи.

На начало осени в нашей стране приходится очень ответственное время. 23 сентября мы будем выбирать депутатов Палаты представителей Национального собрания. Сейчас избирательная кампания постепенно выходит на финишную прямую.”

Сёння журналіст выхад на фінішную прамую звязвае з лонданскай Алімпіядай: “И если олимпийский марафон уже финишировал, то избирательный марафон в нашей стране продолжается. 8 августа Солигорский райисполком принял решение «Об образовании участковых избирательных комиссий по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва по Солигорскому району».

На гэтым адыход ад стандартнай публікацыі статыстычнай інфармацыі заканчваецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма