Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ пачынаюць працу ў Беларусі

Прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама пачалі крытыкаваць місію яшчэ да прыезду, працягваюць і зараз.

Як паведамляюць дзяржаўныя тэлеканалы, сёння адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Цэнтрвыбаркама, дзе міжнародныя назіральнікі прапанавалі штотыдзень сустракацца з прадстаўнікамі ЦВК , каб абмяркоўваць бягучыя пытанні. БДІПЧ прадстаўлялі кіраўнік місіі Антоніа Мілашоскі, яго намеснік Дональд Бісон, аналітык па выбарах Зоран Лучыч і дарадца дэпартамента па выбарах Бюро Рычард Лапкін.
Падчас сустрэчы старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ўручыла прадстаўнікам місій 12 пасведчанняў міжнародных назіральнікаў. На сёння Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў 33 назіральнікі місіі БДІПЧ АБСЕ. Яшчэ 21 пасведчанне будзе ўручана па прыездзе ў Беларусь астатніх назіральнікаў. Плануецца, што ў місію БДІПЧ ўвойдуць 36 доўгатэрміновых і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў.
Падчас сустрэчы Ярмошына праінфармавала кіраўніцтва місіі БДІПЧ аб выбарчым заканадаўстве Беларусі і аб ходзе падрыхтоўкі да парламенцкіх выбараў. Антоніа Мілошскі, у сваю чаргу, паведаміў пра намер місіі вывучыць працу не толькі ЦВК, але і акруговых, участковых камісій, сустрэцца з суб'ектамі выбарчага працэсу і адсочваць працу СМІ па асвятленні выбараў.

Нагадаем, што кіраўніцтва ЦВК раскрытыкавала тэкст справаздачы місіі, які прадстаўнікі АБСЕ падрыхтавалі ў ліпені пасля сустрэчаў з дзяржаўнымі органамі, грамадскімі арганізацыямі і палітычнымі партыямі.

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік лічыць, што ў адносінах да Беларусі АБСЕ прымяняе “падвоеныя стандарты”. “Напрыклад, у большасці штатаў Амерыкі тэрмін датэрміновага галасавання вельмі працяглы – даходзіць да 45 дзён. Місія АБСЕ, назіраючы за прэзідэнцкімі выбарамі ў ЗША, рэкамендавала нават павялічыць тэрмін галасавання, пашырыць практыку датэрміновага галасавання, бо гэта створыць дадатковыя магчымасці для грамадзян рэалізаваць сваё выбарчае права. У Беларусі ж наадварот: 5 дзён датэрміновага галасавання яны лічаць занадта шмат. Маўляў, нашыя выбаршчыкі і так строем прыйдуць у асноўны дзень выбараў і хуценька прагаласуюць. Гэта добрая ілюстрацыя падвоеных стандартаў, якія ўвесь час прымяняюцца да краінаў Захаду і былога Саюза”, - выказаўся чыноўнік у эфіры “Беларусь-1”.

Назіральнікаў ад АБСЕ ўжо паспеў раскрытыкаваць і Лукашэнка. Ён выказаў незадаволенасць тым, што кіраўніком місіі па назіранні за выбарамі ў Беларусі абралі старшыню Камітэта па правах чалавека Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Матэо Мекачы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма