Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

У Магілёве пачалася датэрміновая агітацыя за праўладную вылучэнку

У газеце “Веснік Магілёва” за 15 жніўня (№66) з’явіўся артыкул “Секреты успеха просты” пра дырэктара школы №13 Людмілу Старасціну, якая балатуецца па Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №86.

Цэлая паласа выдання прысвечана праўладнаму вылучэнцу, яе заслугам на чале школы.

Артыкул расказвае пра тое, што школа ў горадзе займае лідзіруючыя пазіцыі – зроблены добры рамонт, вучні перамагаюць на алімпіядах, тэрыторыя добраўпарадкаваная, цякучкі кадраў няма. А дачка і муж  Людмілы Старасцінай распавядаюць, як яна сумяшчае сваю працу з хатнімі абавязкамі. працоўнымі. Чытачам распавядаецца, яна ўжо двойчы была дэпутатам мясцовых Саветаў дэпутатаў 25 і 26 скліканняў, аднак пра тое, што яна зараз вылучаецца ў парламент, няма ні слова.

Тым не менш магілёўскія праваабаронцы адзначаюць, што такі артыкул не выклікаў бы ніякіх нараканняў і не патрапіў бы ў поле іхнага зроку, калі б ён быў надрукаваны да парламенцкіх выбараў альбо пасля іх.

“Дадзеную публікацыю ў мясцовай газеце можна расцэньваць як прыхаваную агітацыю. Улада выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс не толькі пры зборы подпісаў за праўладных кандыдатаў, мяцовыя СМІ таксама працуюць дзеля іх папулярызацыі”, - кажа праваабаронца Барыс Бухель.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма