Да датэрміновай агітацыі падключыўся "Віцебскі рабочы"
Мы ўжо паведамлялі, што дзяржаўныя раёнкі на Віцебшчыне пачалі схаваную датэрміновую агітацыю за праўладных кандыдатаў. Цяпер да гэтага працэсу падключылася і абласная газета "Віцебскі рабочы".
У № 94 гэтага выдання апублікаваны артыкул Вольгі Сідаровіч “Урожай в закрома, сеялку в поле”. Але гутарку журналістка вядзе не пра сеялкі і засекі. Галоўны герой матэрыялу - старшыня Аршанскага райвыканкама Уладзімір Дедушкін. Нагадаем, ён падаў дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27. Аўтар адразу недвухсэнсоўна расстаўляе акцэнты: “Напряжённая ситуация летней страды волнует всех занятых на зерновом конвейере и, прежде всего, председателя Оршанского райисполкома Владимира Дедушкина”. Праўда, застаецца незразумелым, чаму ўборка збожжавых "перш за ўсё", г.зн. больш, чым усіх астатніх, хвалюе менавіта грамадзяніна Дзедушкіна, засталося незразумелым. Магчыма да такой высновы чытач павінен прыйсці пасля вывучэння апублікаванай там жа на цэлую калонку разгорнутай біяграфіі таго самага Уладзіміра Дзедушкіна, пачынаючы са студэнцкіх гадоў, і, нарэшце, для ўзмацнення рэкламнага эфекту прадстаўлена буйное фота Уладзіміра Міхайлавіча.
Пасля чытання ўсяго матэрыялу яго загаловак “Урожай в закрома, сеялку в поле” падаецца няўдалым. Значна больш лагічна такі артыкул было б назваць "Дзедушкіна - у дэпутаты".
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма