Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Салігорск: сустрэчы з выбаршчыкамі там, дзе выбаршчыкаў няма

Салігорскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі. Чыноўнікі, як гэта і чакалася, зацвердзілі тыповы спіс месцаў, дзе кандыдаты ў дэпутаты змогуць сустракацца з жыхарамі горада. Відавочна, што прынтае рашэнне прадыктавана жаданнем зрабіць выбары ў Палату прадстаўнікоў максімальна непублічным працэсам.  

Казаць пра ягоную адпаведнасьць патрэбам важнай палітычнай кампаніі не даводзіцца.

Вызначаныя месцы для правядзення сустрэч не знаходзяцца ў цэнтры гораду альбо побач з наведваемымі гараджанамі месцамі. Аналагічная сітуацыя з месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў. На тэрыторыі двух выбарчых акругаў у Салігорскім раёне такімі месцамі з’яўляюцца два стадыёны, два паркі і спартовыя пляцоўкі школаў гораду.

Варта адзначыць, што стадыёны і паркі знаходзяцца на ўскраінах населеных пунктаў і не з’яўляюцца папулярнымі месцамі сярод жахыроў рэгіёна. Размова з выбаршчыкамі ў дварах ці каля ўваходу ў гарадскі рынак, на плошчах ці ў парку - будзе трактавацца як парушэнне Выбарчага заканадаўства і Адміністрацыйнага кодэксу. То бок, кантактаванне з людзьмі  нібыта і дазволена, але толькі там, дзе саміх людзей няма.  

Моладзевы актывіст Іван Шыла, які ў выпадку рэгістрацыі кандыдатам Віктара Малочкі будзе ягонай даверанай асобай, звярнуўся з гэтай нагоды са скаргай у ЦВК.

-Кожную выбарчую кампанію такія звароты накіроўваюцца ў ЦВК. На нашу думку, спіс месцаў для агітацыйных сустрэчаў штучна абмежаваны - улады імнуцца “схаваць” выбары і звузіць магчымасці для кантактаў з людзьмі. Ёсць цэнтральная плошча, цэнтральныя вуліцы і наогул месцы, якія наведвае шмат людзей - выбары ў парламент значная палітычная падзея  і не варта “яе” накіроўваць на школьныя стадыёны і ўскраіны гораду. Малаверагодна, што рашэнне выканкаму зменіцца, але, мы лічым неабходным, каб такія рэчы заставаліся “на паперы”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма