Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

"Голас Сенненшчыны" выправіў парушэнне выбарчага заканадаўства

Неўзабаве пасля публікацыі на сайце "Вясны" пра тое, што сенненская "раёнка" ўжо "зацвердзіла" кандыдатам у дэпутаты Аляксандра Папкова, загаловак артыкула  “Кандыдат у дэпутаты Аляксандр Папкоў дапаможа пабудаваць у Багушэўску перасоўную АЗС” быў выпраўлены. Цяпер матэрыял на сайце раённай газеты называецца  "Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ 4-га склікання Аляксандр Папкоў дапаможа пабудаваць у Багушэўску перасоўную АЗС"

Першапачатковы варыянт назвы артыкула можна прагледзець праз сайт грамадзянскай кампаніі "Наш дом". У артыкуле "Редактор “Голаса Сенненшчыны” станет первой жертвой предвыборных баталий" гаворыцца пра тое, што аўтар артыкула Аляксандр Лазюк "рыхтуецца да адстаўкі", бо атрымаў строгія заўвагі ад управы ідэалогіі Віцебскага аблвыканкаму. Паводле звестак кампаніі, Аляксандра Лазюка могуць пакараць за нізкі ўзровень прававой культуры журналіста і ў сувязі са шматлікімі скаргамі ў ЦВК.

Раней раённая газета "Голас Сенненшчыны" публікавала матэрыялы пра дзейнага дэпутата парламента Аляксандра Папкова, якія можна расцэньваць як незаконную датэрміновую агітацыю. Аўтарам гэтых тэкстаў таксама быў Аляксандр Лазюк.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма