Акрэдытаваныя 110 міжнародных назіральнікаў і 991 нацыянальных
Паводле дадзеных на 21 жніўня, Цэнтрвыбаркамам акрэдытаваны ўжо 110 міжнародных назіральнікаў. З іх 73 прадстаўляюць СНД (уключаючы сем назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД), 33 - БДІПЧ АБСЕ, тры - ЦВК Расеі, адзін - ЦВК Малдовы.
Акрамя таго, у выбарчыя камісіі акрэдытаваны 991 нацыянальны назіральнік. 76 з іх вылучаліся шляхам збору подпісаў, 33 - ад працоўных калектываў, 54-ад палітычных партый.
Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Градама) сярод назіральнікаў будуць прадстаўляць тры чалавекі, Камуністычную партыю Беларусі - 47 чалавек, Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці - два чалавекі, і па аднаму чалавеку будзе працаваць ад АГП і Партыі БНФ.
828 назіральнікаў накіравалі грамадскія аб'яднанні Беларусі, у тым ліку ГА «Белая Русь» - 305 чалавек, БРСМ - 100, Беларускі саюз жанчын - 45, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў - 134, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі - 104, іншыя аб'яднанні - 140.
У акруговыя выбарчыя камісіі акрэдытаваны 395 назіральнікаў, ва ўчастковыя - 590, у цэнтральную камісію - 6.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма