Бяроза, Івацэвічы: Супрацоўнік выканкаму дае ўчастковым камісіям устаноўку
На першым паседжанні бярозаўскай участковай камісіі № 59, якая адносіцца да Пружанскай выбарчай акругі № 9, прысутнічаў супрацоўнік Бярозаўскага райвыканкама Віталь Мшар, які фактычна праводзіў агітацыю за прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандра Юркевіча, адзначаючы ягоныя станоўчыя чалавечыя і прафесійныя якасці. Віталь Мшар акцэнтаваў таксама ўвагу сяброў камісіі на тым, што гэты вылучэнец – іх зямляк, нарадзіўся ў Бярозаўскім раёне. Іншыя прэтэндэнты ў кандыдаты ў прамове выканкамаўскага чыноўніка не ўзгадваліся.
Толькі пасля заўвагі сябра камісіі ад Партыі БНФ Васіля Азаранкі адносна забароны правядзення датэрміновай агітацыі і фактычнага ўмяшальніцтва ў працу камісіі спадар Мшар спыніў сваю хвалебную прамову.
Падобныя незаконныя дзеянні супрацоўніка выканкаму зафіксаваны і падчас наведвання В. Мшарам малецкай участковай камісіі № 66, якая адносіцца да Івацэвіцкай выбарчай акругі № 11, дзе ён рэкламаваў ужо кіраўніка ЖКГ з Івацэвічаў Леаніда Кавалевіча. Па словах чыноўніка, “астатнія вылучэнцы -- так, ад нейкіх там партый.” Сведкам гэтага з’яўляўся сябра гэтай камісіі ад Партыі БНФ Аляксандр Кенда.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма