Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Пінск: акруговая камісія не ўбачыла прыкмет датэрміновай агітацыі

Акруговая камісія па Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15 не ўгледзела прыкметаў датэрміновай агітацыі за прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандра Палейчука. Такі адказ прыйшоў на скаргу Віктара Ярашука – назіральніка пры дадзенай камісіі. У лісце матэрыял тэлекампаніі “Пінск” названы інфармацыйнай навіной, якая апісвала падзею. Акрамя таго, у адказе падкрэслена, што гэта не можа быць датэрміновай агітацыяй, таму, што кандыдаты на той момант былі яшчэ не зарэгістраваны.

Нагадаем, тэлеканал “Пінск” выпусціў у эфір тэлесюжэт аб вылучэнні кіраўніка СВК “Лапаціна” Аляксандра Палейчука кандыдатам у дэпутаты ад працоўных калектываў СВК “Лапаціна” і СВК “Ласіцк”. Тэлесюжэт з элементамі агітацыі двойчы выйшаў у эфір, акрамя таго, у тэкставым фармаце з’явіўся на сайце ТРК “Пінск”.

Вытрымка з тэкставай версіі: “Все выступившие на собрании говорили об Александре Полейчуке много добрых слов, благодарили за созданные условия труда и достойную зарплату, за то, что радеет за людей, что многое сделал для повышения их благосостояния. Землеробы выражали надежду, что и с трибуны высшего законодательного органа страны, он сделает для людей труда все возможное, чтобы они жили еще лучше.
Счетной комиссии не пришлось долго подсчитывать голоса – мнение всех было единодушно – достоин!”.

Вось толькі цікава, чаму дзяржаўны тэлеканал “Пінск” не зрабіў такіх “навіновых” сюжэтаў пра іншых трох прэтэндэнтаў, якія выказалі намер балатавацца па Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма