Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Маладэчна: Якасць подпісаў – пад сумневам, але кандыдатка зарэгістраваная

Назіральнік Эдуард Баланчук так і не дачакаўся адказу на сваю скаргу, накіраваную яшчэ 16 жніўня ў ЦВК і пракуратуру. Скарга датычылася парушэнняў працэдуры праверкі подпісаў за прэтэндэнтку ў кандыдаты Галіну Лазоўскую. Нягледзячы на тое, што ад вынікаў разгляду скаргі залежалі вынікі рэгістрацыі, рэагаваць на заўвагі назіральніка ніхто, відаць, не збіраецца.

Эдуард Баланчук, які прысутнічаў пры праверцы камісіяй подпісаў, здадзеных Галінай Лазоўскай, адзначае, што праверка была несумленнай. Таму назіральнік напісаў пракуратуру і ЦВК скаргу з просьбай праверыць подпісы, здадзеныя прэтэндэнткай, і пры наяўнасці парушэнняў адмовіць у рэгістрацыі. Таксама ён прасіў папярэдзіць старшыню камісіі аб недапушчэнні парушэння заканадаўства і прадастаўленні назіральніку магчымасці азнаёміцца з усімі патрэбнымі дакументамі па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў.

Заяву павінны былі разгледзіць у трохдзённы тэрмін, але да гэтага часу адказу няма. А спадарыня Лазоўская ўжо зарэгістраваная.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма