Рагачоў: незарэгістраванага прэтэндэнта ад “Гавары праўду!” Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў КДБ
Сёння актывіста з Рагачова Дзяніса Дашкевіча выклікалі ў мясцовы КДБ, патэлефанаваўшы на хатні нумар. Дзянісу прапанавалі прыехаць для “размовы”, прычым “як мага хутчэй”, узяўшы з сабою пашпарт. Супрацоўнік КДБ не ўдакладніў, па якой справе будзе праходзіць размова і ў якасці каго Дашкевіча выкліваюць ў раённы Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
Па інфармацыі “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”, на размову ў КДБ таксама была выклікана жонка Дашкевіча і некалькі мясцовых актывістаў.
Нагадаем, учора патэнцыйнаму кандыдату па Рагачоўскай выбарчай акрузе адмовілі ў рэгістрацыі, сыслаўшыся на тое, што 80 адсодкаў подпісаў, сабраных за Дашкевіча, з’яўляюцца несапраўднымі.
Дашкевіч таксама вядомы як арганізатар акцыі па вяртанню “Дажынак” у Рагачоў.
Каментароў пакуль няма