Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Дашкевіча амаль 4 гадзіны пратрымалі ў Рагачоўскім КДБ

Актывіст кампаніі “Гавары праўду!” Дзяніс Дашкевіч, не зарэгістраваны па Рагачоўскай выбарчай акрузе ў якасці кандыдата ў дэпутаты, прабыў у мясцовым КДБ амаль 4 гадзіны.

Ад яго патрабавалі, каб той падпісаў адпаведную паперу, у якой зазначалася, што ён – фінансавы махінатар, які браў грошы за арганізацыю вяселляў у далярах, а не рублях, а таксама дапамагаў сваім калегам-прадпрымальнікам арганізоўваць такія святы. Подобная размова праводзілася і з жонкай Дашкевіча, якая выйшла з КДБ крыху раней.

Супрацоўнікі КДБ сказалі Дашкевічу, што на яго можа быць заведзеная крымінальная справа, а матэрыялы па яго дзейнасці будуць перададзены ў падатковую інспекцыю.

Сам Дашкевіч кажа, што выклік у КДБ звязаны з выбарамі, каб актывіст не змог абскардзіць рашэнне Рагачоўскай выбарчай камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма