Барысаў: вылучэнец АГП абскарджвае адмову ў рэгістрацыі кандыдатам
Па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 кандыдатамі зарэгістраваныя тры прэтэндэнты, адмоўлена ў рэгістрацыі вылучэнцу Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхасю Васільеву.
Прычынай адмовы ў рэгістрацыі Васільева стала тое, што ён не ўказаў у дэкларацыі аб даходах наяўнасць прычэпа да аўтамабіля. «Як я высвятліў, акруговая камісія рабіла запыт у Барысаўскую ДАІ, дзе пацвердзілі, што ў мяне ёсць прычэп, - распавядае Васільеў. - Аднак указваць прычэп было зусім не абавязкова. Думаю, сябры камісіі гэтага проста не ведалі".
Сёння раніцай Васільеў накіраваў па электроннай пошце скаргу ў Цэнтрвыбаркам, якую прадубляваў яшчэ і заказным лістом.
Цяпер па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 зарэгістравана тры кандыдаты ў дэпутаты: дзейны дэпутат ППНС Віктар Гумінскі, прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Аляксей Сімановіч і прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі Ірына Глінская.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма