Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: Запрашэнне на рэгістрацыю -- праз суткі пасля паседжання

23 жніўня ў другой палове дня вылучэнец ад партыі АГП Андрэй Казлоў усё ж атрымаў пісьмовае запрашэнне на паседжанне па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. 

-Ліст прыйшоў бліжэй да вечара, то бок якраз праз суткі, як прайшло паседжанне. Праўда, у дзень паседжання мяне таксама ў выніку запрасілі на яго, па тэлефоне - за паўтары гадзіны да пачатку, - адзначае Андрэй Казлоў.

Нагадаем, што гэты вылучэнец ад АГП не прайшоў рэгістрацыю. Старшыня камісіі заявіў, што Андрэй Казлоў направільна ўказаў даходы. Але гэтая ж прычына не перашкодзіла зарэгістраваць вылучэнца ад ЛДП.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма