Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Віцебск: Апавяшчэннем пра выбары займаецца аўтапарк

У аўтобусах, якія працуюць на маршрутах абласнога цэнтру, уключаюць аўдыёзапісы з запрашэннем на выбары. Прыемны мужчынскі голас настойліва нагадвае пра магчымасць прагаласаваць датэрмінова, і пра тое, што ў дзень выбараў, 23 верасня, усіх чакаюць на выбарчых участках.

Касіры-кантралёры, якія прадаюць пасажырам квіткі, працуюць у такім "гукавым суправаджэнні"  ўжо два дні – з 23 жніўня. Кажуць, што загад уключаць аўдыёінфармацыю пра выбары сыходзіць ад кіраўніцтва аўтапарка.

Інфармацыйны аўдыёролік транслююць у прамежках паміж назвамі прыпынкаў, напамінамі пра правілы дарожнага руху і неабходнасць саступаць месцы ў транспарце нямоглым людзям і маленькім дзецям.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма